Чацвер, 20 Красавік 2017

Падаткавікі спагналі з полацкага пэнсіянэра, які набыў жытло, 8 тысяч рублёў

Ацаніць гэты матэрыял
(0 галасоў)
Падаткавікі спагналі з полацкага пэнсіянэра, які набыў жытло, 8 тысяч рублёў tut.by

Пэнсіянэр з Полацку ў 2015 годзе набыў кватэру ў Менскім раёне, якая абышлася яму больш чым у 100 тысяч дэнамінаваных рублёў. Падаткавікі зацікавіліся купляй мужчыны празь яго невялікія даходы. Пры гэтым пэнсіянэр ня браў крэдыту на набыцьцё нерухомасьці, паведамілі ў інспэкцыі МПЗ па Віцебскай вобласьці.

– У сувязі з выяўленьнем па выніках папярэдняга аналізу значнага перавышэньня выдаткаў над прыбыткамі ў названай фізычнай асобы была выпатрабаваная дэклярацыя аб даходах і маёмасьці, – адзначаюць у інспэкцыі МПЗ па Полацкім раёне.

Празь перавышэньне расходаў над даходамі мужчына заплаціў падаходны падатак у 8 тысяч рублёў.

Падаткавікі ўдакладняюць, што «на асаблівым кантролі знаходзяцца такія буйныя выдаткі фізычных асобаў, як набыцьцё элітнай нерухомасьці і замежнай валюты».

Так, спэцыялісты інспэкцыі МПЗ па Віцебскім раёне папрасілі дэклярацыю аб даходах і маёмасьці ў мужчыны, які на мытні задэкляраваў «значную суму замежнай валюты». Падаткавікі выявілі перавышэньне выдаткаў над атрыманымі даходамі і налічылі падаходны падатак у 9 тысяч рублёў.

У студзені-сакавіку падаткавікі Віцебскай вобласьці прад'явілі фізычным асобам да выплаты падаходны падатак на 208,6 тысячы рублёў з-за неадпаведнасьці расходаў даходам.

– За непадачу дэклярацыі аб даходах і маёмасьці або пазначэньне ў ёй няпоўных або недакладных зьвестак 25 парушальнікаў прыцягнутыя да адміністрацыйнай адказнасьці. Агульная сума накладзеных адміністрацыйных штрафаў склала 9,4 тысячы рублёў, – удакладнілі ў інспэкцыі МПЗ па Віцебскай вобласьці.

finance.tut.by