Напрыклад, на прылаўках была знойдзеная пратэрмінаваная прадукцыя – зялёныя бочкавыя памідоры, пакрытыя цьвільлю, а па вітрыне з салатамі поўзаў прусак, што сьведчыць пра недастатковыя меры гігіены ў краме. Акрамя таго, супрацоўнікі «Алмі» ня толькі не пачалі ліквідаваць хібы, але і выклікалі на валянтэраў кампаніі міліцыю. Яны апелявалі да таго, што ў краме ніхто нібыта ня мае права здымаць.
Пасьля прыбыцьця ў краму нараду міліцыі актывісты доўга размаўлялі і зь ёй. А пасьля ўнесьлі ў кнігу скаргаў і прапаноў запіс пра дрэннае стаўленьне супрацоўнікаў «Алмі» да наведвальнікаў і наяўнасьць пратэрмінаванай прадукцыі на прылаўках.
Актывісты кампаніі «Сьвінкі супраць – Беларусь» ня ставяць на мэце лаяцца з пэрсаналам той ці іншай установы, іх задача – ліквідаваць парушэньні і стымуляваць розныя ўстановы дбаць пра сваіх наведвальнікаў, аказваць ім якасныя паслугі.