Пятніца, 03 Красавік 2026

У пералік "экстрэмістаў" на сайце МУС уключылі двух віцяблян - удзельнікаў "экстрэмісцкага фармавання "Synthetic overdose"

Ацаніць гэты матэрыял
(0 галасоў)

На сайце ведамства гаворыцца, што Дзяніса Ліхалета і Мікіту Зюзікава (абодва 2003 г.н.) судзілі ў Віцебскім абласным судзе і прызналі вінаватымі паводле ч.2 арт.361-1 (стварэнне экстрэмісцкага фармавання або ўдзел у ім). Пазначана таксама, што “судзімасць не пагашана” – гэта можа азначаць, што суд прызначыў пакаранне ў выглядзе “хатняй хіміі”.

Ініцыятыва "Synthetic overdose" прызнана “экстрэмісцкім фармаваннем” паводле рашэння МУС ад 6 кастрычніка 2025 г. за "публікацыі матэрыялаў, накіраваных на распаўсюд ідэй нацызму і фашызму, сцэнаў гвалту і забойстваў". У гэтым рашэнні пазначаны адзіны інтэрнэт-рэсурс, праз які нібыта ажыццяўлялася “экстрэмісцкая” дзейнасць. Гэта Тэлеграм-канал з мемамі, які мае ўсяго 20 падпісчыкаў. Апошнія паведамленні там былі апублікаваны ў жніўні 2025 г. – яшчэ да прызнання канала “зброяй” у руках “экстрэмістаў”.

Ілюстрацыя: адзін з мемаў Тэлеграм-канала

Аксана Мілюкова