Таксама актывісты запісаліся на прыём да старшыні гарадзкога Савету дэпутатаў М. Партнога, які адбудзецца толькі 9 сьнежня. А вось запісацца на прыём да старшыні гарвыканкаму не атрымалася. Загадчык аддзелу па зваротах грамадзян Уладзімер Вараб’ёў ветліва прыняў актывістаў, перачытаў адказы гарвыканкаму на калектыўны зварот жыхароў мікрараёнаў Білева наконт будаўніцтва паліклінічнага комплексу, абяцанага ўладамі яшчэ ў 2010 годзе, выслухаў камэнтары, ды параіў спачатку зьвярнуцца ў гарвыканкам па ўсіх пытаньнях, што цікавяць, атрымаць адказ, а тады ўжо, калі застануцца пытаньні, запісацца на прыём.
“Ну што ж, пытаньні адправім, пачакаем адказаў, не прызвычайвацца. Але нагадалі спадару Вараб’ёву, што зьвяртаемся да слуг народу, якія павінны сумленна выконваць свае абавязкі”, - адзначыла віцебская каардынатарка аргкамітэту БХД Тацьцяна Севярынец.