Пятніца, 26 Снежань 2025

Музыка і спявак Сяржук Доўгушаў заснаваў у Варшаве шэлтар для палітвязняў

Ацаніць гэты матэрыял
(0 галасоў)

На днях  ураджэнец Аршаншчыны Сяржук Доўгушаў абвясціў пра адкрыццё шэлтара – часовага прытулку для тых, хто застаўся без жытла ў вымушанай эміграцыі. Сродкі на ўтрыманне будынка збіралі грамадой, і ён ужо прыняў першых насельнікаў – 5 былых палітвязняў. Да слова, гэта ўжо другі шэлтар у Варшаве, заснаваны нашымі землякамі – першай гэтую справу распачала Ганна Федаронак, уражэнка Пастаўшчыны.

Сяржук Доўгушаў  вырашыў арганізаваць  шэлтар, калі пабачыў навіны пра вызваленне снежаньскай групы палітвязняў -  тады за межы Беларусі дэпартавалі 123 палітвязняў, і частка з іх выказала жаданне пераехаць у Варшаву. Для музыкі  гэта быў не першы досвед падобнай  працы. Чатыры гады таму мужчына заснаваў у Варшаве «Дом творцаў» для дзеячоў беларускай культуры, якім патрэбная дапамога.

У выпадку з шэлтарам яму пашчасціла, бо своечасова знайшлося памяшканне па нізкім кошце.  «Гэты дом знаходзіцца ў вельмі добрым раёне Варшавы, сярод леса, арэнда каштуе няшмат. Трэба было толькі хутка прыняць рашэнне. Я запусціў збор, і за 3‑4 дні мы сабралі дастаткова, каб пакрыць першыя выдаткі, заплаціць за тры месяцы арэнды», -  кажа Доўгушаў.

Грошы на праект атрымалася сабраць праз Фэйсбук, і заснавальнік дзякуе ўсім за фінансавую дапамогу. Яна вельмі прыдалася, хаця наперадзе яшчэ ёсць, над чым папрацаваць. Таму неабыякавыя людзі могуць падтрымаць новы прытулак не толькі грашыма. У шэлтэры з удзячнасцю прымуць пасцельную бялізну, сталовыя прыборы, сродкі гігіены і мыйныя сродкі, базавыя прыдукты для тых, хто знаходзіцца ў зусім кепскім матэрыяльным становішчы.

 Падтрымаць збор на шэлтар  можна праз:

- PayPal: Гэты адрас электроннай пошты абаронены ад спам-ботаў. У вас павінен быць уключаны JavaScript для прагляду.

- Revolut: https://revolut.me/dolhushau

 Blik: 534487179

 У доме пяць пакояў, сяліць былых палітвязняў будуць па два чалавекі. Таксама ёсць планы ладзіць у шэлтары заняткі па арт-тэрапіі — для гэтага там ёсць добрае памяшканне. Арэнда каштуе 1600 еўра на месяц, яшчэ ёсць камуналка і іншыя выдаткі. За год выходзіць недзе 24 тысячы еўра. Калі атрымаецца знайсці такую суму, гэты шэлтар  будзе існаваць цэлы год.

Марына Даўгяла