Чацвер, 24 Ліпень 2025

Справу навапалачаніна Сяргея Ерамеева накіравалі ў суд. Яго вінавацяць у падрыве чыгункі на БАМе

Ацаніць гэты матэрыял
(0 галасоў)

Генпракуратура Расійскай Федэрацыі зацвердзіла абвінавачанне а па крымінальнай справе Сяргея Ерамеева, былога супрацоўніка “Нафтана”, які ў 2020 годзе браў удзел у агульнабеларускім страйку.

Яго вінавацяць у  здзяйсненні злачынстваў, прадугледжаных

- ч. 2 арт. 205.4 КК РФ (арганізацыя тэрарыстычнай супольнасці і ўдзел у ёй),

- п.п. «а, в» ч. 2 арт. 205 КК РФ (тэрарыстычны акт),

- арт. 205.3 КК РФ (праходжанне навучання з мэтай ажыццяўлення тэрарыстычнай дзейнасці),

-  ч. 3 арт. 226.1 КК РФ (кантрабанда выбуховых прылад),

-  ч. 4 арт. 222.1 КК РФ (незаконныя набыццё, перадача, збыццё, захоўванне, перавозка, перасылка або насенне выбуховых прылад).

 Згодна з версіяй следства, беларус «за грашовае ўзнагароджанне ўвайшоў у склад тэрарыстычнай суполкі, створанай для арганізацыі выбухаў на аб’ектах транспартнай інфраструктуры Усходне-Сібірскай чыгункі з мэтай уздзеяння на ўхваленне ўладамі Расійскай Федэрацыі рашэння аб спыненні спецыяльнай ваеннай аперацыі».

 Справу Сяргея Ерамеева будзе разглядаць вайсковы суд у Чыце. Яму пагражае пазбаўленне волі на тэрмін ад 10 да 20 гадоў са  штрафам або пажыццёвае зняволенне.

 Пра затрыманне   ў Омску падазраванага ў тэракце грамадзяніна Беларусі ФСБ паведаміла  7 снежня 2023 года.  Віну Ерамееў прызнаў, заявіўшы, што хацеў паралізаваць рух на чыгунцы, каб перашкодзіць перавозцы ваенных грузаў.

 Паводле матэрыялаў крымінальнай справы, распачатай супраць Сяргея Ерамеева, 29 лістапада 2023 г. у Паўночна-Муйскім тунэлі і 30 лістапада 2023 г. на перагоне Перавал — Гарачы Ключ Усходне-Сібірскай чыгункі (абход Паўночна-Муйскага тунэлю) адбыліся выбухі. Гэта прывяло да разбурэння вагонаў-цыстэрнаў, узгарання і разліву паліва, пашкоджання чыгуначнай інфраструктуры, у тым ліку элементаў тунэлю, была парушаная работа транспартнай магістралі федэральнага значэння, затрыманыя цягнікі. Выбухі стварылі небяспеку для супрацоўнікаў цягніковых брыгад і асоб, што ехалі ў цягніках.

Сяргей Міхайлоўскі