Інфармацыя пра ўзгараньне на тэрыторыі прадпрыемства паступіла ратавальнікам каля 3-й гадзіны ночы. «Падчас правядзеньня пуска-наладачных работ з выхадам на рабочыя парамэтры загарэлася калёна К201 тэхналягічнай устаноўкі «Вісбрэкінг-тэрмакрэкінг», - распавялі ў МНС.
Ратавальнікі ліквідавалі пажар. Тэхналягічны працэс прадпрыемствы не парушаны. Прычына ўзгараньня вызначаецца.