І пры гэтым, просіць "з 1-га студзеня не лічыць мяне старэйшынай вёскі". Сваё рашэньне старэйшына Стаўроў патлумачыў вялікім уціскам з боку раённых чыноўнікаў. Так, у 2015 годзе Грышанаў атрымаў 8 позваў зь міліцыі, а ў 2016-м – ужо 23, гаворыцца ў лісьце.
Пры гэтым – напісана ў звароце – Грышанаў не адмаўляецца і далей дамагацца паляпшэньня Стаўроў, дапамагаць вяскоўцам і г.д. Але афіцыйную пасаду займаць ня хоча, хоць і пакідае за сабой права пры неабходнасьці вярнуцца на яе, пры падтрымцы стаўроўцаў.