Для выпускнікоў у Лядовай арэне заплянавалі канцэрт вядомага DJ і забаўляльную праграму. Мяркуецца, што імпрэза будзе доўжыцца на працягу 5 гадзін да 22:00. Уваход платны. За наведваньне імпрэзы давядзецца заплаціць 90 тысяч рублёў.
Вучні і іх бацькі абураныя тым, што на мерапрыемства ў Лядовай арэне трэба ісьці не па жаданьні, а прымусова. Да таго ж сьвята апошняга званка платнае, а кошт уваходу не ўключае ў сябе выдаткі на ежу. Мерапрыемства будзе цягнуцца 5 гадзін і, вядома, за гэты час захочацца есьці, а для гэтага спатрэбяцца дадатковыя грошы.
Ідэя з прымусовым наведваньнем імпрэзы накіраваная на вырашэньне, прынамсі, дзьвюх задач. Улады арганізуюць масавае культурнае мерапрыемства, а Лядовая арэна зможа выканаць плян платных паслуг і тым самым павысіць самаакупнасьць, паказчыкі якой звычайна невысокія.