Указам Аляксандра Лукашэнкі ад 28 лістапада 2013 году Андрэю Іванову і Ігару Скарыновічу прысвоеныя спэцыяльныя званьні палкоўнікаў міліцыі. Зьяўляючыся намесьнікамі начальніка міліцыі грамадзкай бясьпекі УУС Віцебскага аблвыканкаму, абодва гэтыя супрацоўнікі часта несьлі ахову правапарадку як на санкцыянаваных, гэтак і на несанкцыянаваных мерапрыемствах у Віцебску. Таму многім месьцічам даводзілася сутыкацца зь імі часьцей, чымся зь іншымі міліцыянтамі.
Зрэшты, здаецца, палкоўнік Іваноў і актывісты віцебскай апазыцыі могуць трохі адпачыць адно ад аднаго - ён, калі верыць сайту Віцебскага райвыканкаму, цяпер узначальвае АУС Віцебскага раёну, дзе традыцыйна нізкая актыўнасьць палітычных і грамадзкіх арганізацыяў.
Крыніца: Народныя навіны Віцебска