Аўторак, 29 Красавік 2014

Барда не пусьцілі на стадыён

Ацаніць гэты матэрыял
(0 галасоў)
Андрэй Мельнікаў Андрэй Мельнікаў

Андрэй Мельнікаў ня змог трапіць на футбольны матч. У дзень адкрыцьця футбольнага сэзону бард вырашыў далучыцца да фанатаў “Воршы”, якія пачыналі свой праход да стадыёну ад Гарадзішча. Там ён засьпяваў для прыхільнікаў мясцовых заўзятараў песьню “Ворша”.

На жаль, на гарадзкі стадыён вядомага беларускага барда не пусьцілі - супрацоўнікі міліцыі палічылі небясьпечным знаходжаньне на стадыёне акустычнай гітары і забаранілі Мельнікаву ўваход. Паколькі арганізаванай камэры захоўваньня рэчаў на стадыёне і побач зь ім няма, барду прыйшлося сысьці, бо пакідаць гітару на адкрытым паветры на звычайным століку ніхто ня стане.

Orsha.eu