Пятніца, 11 Красавік 2014

Рэарганізацыя Віцебскага камбінату ядвабных тканін адмяняецца

Ацаніць гэты матэрыял
(0 галасоў)

Пытаньне аб далучэньні ААТ «Віцебскі камбінат ядвабных тканін» да магілёўскага ААТ «Магатэкс» зьняты з парадку дня. Віцебскае прадпрыемства працягне дзейнасьць у якасьці самастойнага суб’екту гаспадараньня. Пра гэта паведаміў дырэктар акцыянэрнага таварыства Сяргей Лосеў па выніках праведзенага нядаўна чарговага сходу акцыянэраў.

Рэарганізацыя была ініцыяваная больш за год таму канцэрнам «Беллегпрам», які кіруе актывамі ядвабнага камбінату ад імя дзяржавы, з мэтай вываду прадпрыемства са складанага фінансавага становішча. Зараз віцебскім тэкстыльшчыкам трэба будзе даказаць сваю здольнасьць самастойна працаваць і спраўляцца зь бягучымі праблемамі. Па выніках 2013 году камбінат зьнізіў аб’ёмы вытворчасьці, скараціў экспарт, пагоршыўся шэраг іншых паказчыкаў.

Крыніца: Витебские вести