Пры праверцы супрацоўнікі падатковай інспэкцыі выявілі парушэньне парадку рэалізацыі тавараў - прадпрымальнік прадаваў тавар без дакумэнтаў, якія пацьвярджаюць яго водпуск для рэалізацыі. Жаночы абутак і выручка, атрыманая ад рэалізацыі тавараў без дакумэнтаў, на агульную суму 3,4 млрд. рублёў арыштаваныя.
	   
	  	  	  
	  
	  	
Матэрыялы праверкі накіраваныя ў Эканамічны суд Віцебскай вобласьці для вырашэньня пытаньня аб прыцягненьні індывідуальнага прадпрымальніка да адміністрацыйнай адказнасьці, паведамляе прэс-цэнтар інспэкцыі МПЗ па Віцебскай вобласьці.
Крыніца: Хімік.інфо