Калі за 8 месяцаў 2022 года агульная колькасць траўміраваных на вытворчасці па рэспубліцы знізілася на 13 працэнтаў, то ў Віцебскай вобласці гэты паказчык вырас на 12 працэнтаў (са 129 да 145), асабліва па катэгорыі "лёгкія траўмы" (з 63 да 84), а каэфіцыент частаты вытворчага траўматызму склаў 36,5, што на 26% вышэй за паказчык па Беларусі.
Найбольш частымі прычынамі няшчасных выпадкаў, якія адбыліся на працоўным месцы, з'явіліся нездавальняючая арганізацыя вытворчасці прац і ўтрыманне працоўных месцаў, парушэнне працоўнай дысцыпліны, не ўжыванне працаўнікамі сродкаў індывідуальнай абароны з прычыны іх нявыдачы працадаўцам.
Вынікам неэфектыўнай працы па забеспячэнні дысцыпліны з'яўляецца п'янства на вытворчасці. Калі па выніках мінулага года колькасць траўмаў з работнікамі ў алкагольным ап'яненні скарацілася, то за 8 месяцаў бягучага зафіксаваны два смяротныя выпадкі і чатыры цяжкія вытворчыя траўмы. Выпадкі здарыліся ў арганізацыях Полацкага, Глыбоцкага, Аршанскага, Пастаўскага раёнаў.
Па выніках расследаванняў гэтых выпадкаў, акрамя таго, што ва ўсіх устаноўлена віна пацярпелых, у чатырох з шасці выпадкаў устаноўлена віна службовых асоб арганізацый.
З пачатку года па падставах Дырэктывы Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь ад 11 сакавіка 2004 года №1 "Аб мерах па ўмацаванню грамадскай бяспекі і дысцыпліны" звольнены 743 работніка. Да дысцыплінарнай адказнасці прыцягнута больш за 8 тысяч работнікаў.
Міхаіл Пісараў