У апавяшчэньні гаворыцца, што «ў сувязі з абгрунтаванымі вытворчымі і эканамічнымі прычынамі» ўмовы працы работнікаў будуць «істотна зьмененыя».
З 1 красавіка работнікі будуць пераведзены «на рэжым няпоўнага працоўнага часу: няпоўны працоўны дзень або няпоўны працоўны тыдзень, у адпаведнасьці з графікам работ.
Рабочым таксама «паведамляюць», што калі яны ня згодныя - то будуць звольненыя паводле артыкулу 35 Працоўнага кодэксу з выплатай «дапамогі ў суме двухтыднёвага заробку».
Акрамя дырэктара, дакумэнт падпісаны старшынём прафкаму і юрыстам прадпрыемства.
Крыніца: Хартыя'97