«Рабочых непакоіць той факт, што вельмі багата работнікаў трэсту №22 пасьля Новага году сядзяць бяз працы. Бо на прадпрыемстве зусім мала працы. Рабочыя пайшлі на гэткі рашучы крок, бо сядзяць бяз працы. Пішуць заяву «за свой кошт» на тыдзень – потым перапісваюць яшчэ на тыдзень, бо новых будаўнічых аб'ектаў у арганізацыі не зьявілася, а значыць, працы няма. А калі праца зьявіцца – ніхто ня ведае», – гаворыцца ў паведамленьні.
Рабочыя мяркуюць, што ўсяму ёсьць мяжа:
«Заробкі і так невялікія, але пацярпець многія пагадзіліся і пайшлі ў неаплачаныя адпачынкі. Але сядзець там доўга таксама ня могуць: ва ўсіх сем'і, дзеці. Некаторыя рабочыя ўжо звольніліся, і адправіліся ў «заробкі». Раней у заробкі езьдзілі, каб грошай падзарабіць пабольш для сям'і. А цяпер едуць – каб зарабіць хоць штосьці, каб тут бясплатна дома не сядзець. Хоць да гэтага многія і сядзелі побач зь сям'ёй, хоць тут плацілі ня шмат. А цяпер іншага выйсьця няма, як зьяжджаць», – камэнтуе сытуацыю адзін з рабочых.