Нядзеля, 11 Жнівень 2013

Віцебскія праваабаронцы выдалі «Шэрую кнігу»

Ацаніць гэты матэрыял
(0 галасоў)
Шэрая кніга Шэрая кніга

Выйшла з друку «Шэрая кніга», у якой падаецца хроніка парушэньняў правоў чалавека ў Віцебскім рэгіёне ў пэрыяд зь ліпеня 2012 па чэрвень 2013 году. Аб’ём кнігі складае 120 старонак. Аўтары выданьня падрыхтавалі таксама электронную вэрсію кнігі, якую разьмясьцілі ў інтэрнэце (спампаваць можна тут), дык што азнаёміцца зь яе зьместам і пры жаданьні надрукаваць можа кожны ахвотны.

Матэрыялы кнігі прадстаўленыя ў наступных рубрыках: крымінальныя справы супраць актывістаў грамадзянскай супольнасьці, факты парушэньняў грамадзянскіх і палітычных правоў, маніторынг судовых працэсаў, факты парушэньняў выбарчага заканадаўства, абмежаваньне эканамічных свабод, ціск на журналістаў, перашкоды дзейнасьці праваабаронцаў, грамадзянскія акцыі, звароты грамадзян у Камітэт па правох чалавека ААН.