Міхаіл Жамчужны: Аб сустрэчах не прасіце, але пішыце больш…
У сваім апошнім лісьце, які атрымалі ад палітвязьня Міхаіла Жамчужнага віцебскія праваабаронцы, ён паведамляе аб прынцыповай немагчымасьці кароткіх сустрэчаў зь ім калегаў-праваабаронцаў – праз забароны і дыскрымінацыйныя ўмовы, створаныя ў калёніі.
Палітвязень Жамчужны правёў за два гады 500 сутак у ШІЗА – і зьмешчаны зноў
Палітвязень Міхаіл Жамчужны правядзе бліжэйшыя 2-3 месяцы ў штрафным ізалятары (ШІЗА). Пра гэта “Віцебскай вясьне” паведаміў праваабаронца Леанід Сьвецік, які атрымаў нядаўна ліст ад палітвязьня.
Адміністрацыя калёніі № 9 адмовіла праваабаронцу ў спатканьні з палітвязьнем Жамчужным
Віцебскі праваабаронца Леанід Сьвецік атрымаў адмову ад адміністрацыі папраўчай калёніі №9 у Горках на сваю просьбу аб кароткачасовым спатканьні з палітвязьнем Міхаілам Жамчужным. Спатканьне не даюць, бо Жамчужны “ня мае ніякіх выключных абставінаў для яго атрыманьня”.
Палітвязень Міхаіл Жамчужны паведаміў у лісьце аб праблемах са здароўем
Пасьля таго як палітвязень Міхаіл Жамчужны 70 сутак правёў у ШІЗА, адміністрацыя папраўчай калёніі №9 перавяла яго на адзін месяц у памяшканьне камэрнага тыпу (ПКТ). У штрафным ізалятары ён дапісваў манаграфію і змагаўся за сваё здароўе. Пра гэта паведаміў у лісьце віцебскім праваабаронцам.
Павіншуем палітвязьня Міхаіла Жамчужнага з народзінамі!
14 жніўня дзень народзінаў адзначыць адзіны ў Беларусі палітвязень Міхаіл Жамчужны. У гэты дзень яму споўніцца 64 гады. Пяць гадоў таму, 19 жніўня, ён быў затрыманы і асуджаны на 6,5 гадоў пазбаўленьня волі…