Маці журналіста пачала абурацца, бо яе адзінага сына спачатку вывезлі з краіны, а потым з’яўляюцца з прэтэнзіямі. Міліцыянты ж казалі, што яе сыну няма за што хвалявацца, што “усё памянялася”, і што ён можа спакойна вярнуцца ў Беларусь. Маўляў, трэба будзе усяго толькі працаўладкавацца і стаць на ўлік у КВІ.
5 месяцаў таму Вячаслава Лазарава ўжо шукалі прадстаўнікі гэтай структуры. Тады на ягоны хатні адрас даслалі позву з загадам з’явіцца ў крымінальна-выканаўчую інспекцыю Кастрычніцкага раёна Віцебска. Гэтая абсурдная гісторыя страпіла на старонкі незалежных СМІ, але ніякіх высноў міліцыя, відавочна, не зрабіла.
КВІ прыцягвае адпрацоўваць прапісанае ў службовых інструкцыях: раз чалавек выйшаў з калоніі, то ён павінны стаць на ўлік і быць пад наглядам. Ніякіх распараджэнняў адносна новай сітуацыі, калі зняволеных пачалі вывозіць з краіны адразу па вызваленні, у інспекцыі дагэтуль няма.
Увосень 2023 года Лазарава асудзілі паводле часткі 3 артыкула 361-1 КК РБ за супрацў з тэлеканалам “Белсат”. Яму належала адбыць за кратамі 5 гадоў. Але ен апынуўся на волі раней – праўда, далёка ад радзімы, дзе ў яго засталася старэнькая маці.
Юрый Міхальчанка