Субота, 09 Жнівень 2025

На канферэнцыі «Новая Беларусь» узгадвалі віцебскага журналіста-палітвязня Вячаслава Лазарава

Ацаніць гэты матэрыял
(0 галасоў)

Яго партрэт экспанаваўся  на выставе праекта «Журналісты: бязгучны рэжым». Гэта мастацкі твор на падставе фотавыявы аўтарства Кацярыны Мяць. У ім можна ўбачыць метафару мазаікі: зняволенне і  ізаляцыя спусташаюць  чалавека, ствараючы “прабелы” і “лапікі” у ягоным жыцці, калі вяртанне да паўнавартаснай, першапачатковай карціны можа даць толькі свабода.

Вячаслаў Лазараў - віцебскі відэааператар, асуджаны за прафесійную дзейнасць  паводле ч. 1 і 2 арт. 361-4 Крымінальнага кодэкса. Пакаранне - 5 гадоў зняволення - ён адбывае ў ПК-15 на Магілёўшчыне. Ен быў затрыманы 9 лютага 2023 года і з тае пары знаходзіцца за кратамі.

Леанід Каляда