Сяргея Высоцкага прызналі вінаватым паводле ч. 3 арт. 361-1 Крымінальнага кодэкса (стварэнне экстрэмісцкага фармавання альбо ўдзел у ім). Што канкрэтна яму інкрымінавана – невядома. Сродкам здзяйснення злачынства суд прызнаў мабільны тэлефон мужчыны - яго канфіскавалі ў даход дзяржавы. Асуджанага трымаюць у Віцебскім СІЗА-2.
Леанід Багатыроў