Пятніца, 31 Май 2024

Чатыры гады таму арыштавалі палітыка Мікалая Статкевіча. З калоніі ўжо 15 месяцаў аб ім няма ніякіх звестак

Ацаніць гэты матэрыял
(1 голас)

У другой палове лістапада 2023 года сваякі Мікалая  атрымалі пацвярджэнне, што ён знаходзіцца ў Глыбоцкай калоніі № 13, дзе сядзіць па чарзе то ў адзіночнай камеры, то ў камеры штрафнога ізалятара. Яго пазбавілі права на званкі і адзінай на год перадачы і спатканні. Палітвязня Статкевіча затрымалі 31 траўня 2020-га года, за два месяцы да выбараў кіраўніка дзяржавы.

Праз 1,5 гады, у снежні 2021 гады, яго асудзілі на 14 гадоў калоніі адмысловага рэжыму. Палітвязень адбывае пакаранне ў Глыбоцкай калоніі, і ўжо 15 месяцаў, з лютага 2023 года, пра яго няма ніякіх звестак.

Адміністрацыяй калоніі Мікола Статкевіч летась неаднаразова падвяргаўся дысцыплінарным спагнанням, акрамя таго, на яго сабраны матэрыял для ўзбуджэння ў дачыненні да яго крымінальнай справы па арт. 411 КК Беларусі («злоснае непадпарадкаванне патрабаванням адміністрацыі»).

Падтрымаць палітвязня, напісаўшы яму ліст на адрас: ВК № 13, 211791, Глыбокае, Савецкая, 205, Мікалаю Віктаравічу Статкевічу.

Арсеній Дудкін