Аксана Ючкавіч – хрысціянская актывістка, прыхаджанка парафіі ў Параф'янаве. Яна вядомая сярод католікаў Мінска, дзе арганізоўвала мноства мерапрыемстваў, у кафедральным саборы Мінска спявала ў хоры «Глорыя», пасля пераезду ў Заслаўе актыўна ўдзельнічала ў жыцці мясцовай парафіі, працавала ў каталіцкай журналістыцы - спачатку ў выдавецтве "Pro Christo", потым на афіцыйным агульнанацыянальным каталіцкім партале Catholic.by.
Яна аўтарка зборніка дзіцячых вершаў «Святы Мікалай, да нас завітай!», з яе ўдзелам была створана дзіцячая хрысціянская відэаперадача «Анёлкі з вясёлкі». Аксана Ючкавіч займалася навуковымі даследаваннямі ў галіне беларускай філалогіі і выкладала на курсах польскай мовы.
У 2020 годзе дзяўчына была сярод затрыманых на Дзяды ў Курапатах і правяла 9 сутак за кратамі паводле прысуду за ўдзел у несанкцыянаваным шэсці. Затрымлівалі яе і ў 2010 годзе пасля разгону Плошчы ў Мінску, тады яна была асуджана да 10 сутак арышту.
Таццяна Мухіна