"Ад людзей, якія выйшлі з турмы, мне стала вядома, што стан Алеся працягвае пагаршацца і ён не атрымлівае некаторыя неабходныя яму лекі", – сказала Наталля Пінчук.
Таксама яна заклікала ААН «дзейнічаць больш актыўна», каб дапамагчы Бяляцкаму і іншым палітзняволенымі ў Беларусі.
Нагадаем, Алесь быў затрыманы 14 ліпеня 2021 года. Праваабаронцу абвінавацілі ў "кантрабандзе" і "фінансаванні групавых дзеяннях, якія груба парушаюць грамадскі парадак".
3 сакавіка 2023 года мінскі суддзя Марына Запаснік прысудзіла Алесю — 10 гадоў калоніі. Праваабаронец не прызнаў сябе вінаватым па адным артыкуле, якія яму прыпісваліся уладамі.
Ульяна Элькіна