У дакладзе сабраныя сведчанні аб парушэнні правоў чалавека ў Беларусі ў перыяд з 1 траўня 2020 года па 31 снежня 2023 года. За гэты час Упраўленне Вярхоўнага Камісара ААН па правах чалавека (УВКПЧ) правяло 657 інтэрв'ю з пацярпелымі ад рэпрэсій людзьмі. У дакуменце разглядаюцца парушэнні правоў чалавека, інфармацыю аб якіх Рада цягам трох гадоў збірала, захоўвала і аналізавала. Таксама ў ім зробленыя высновы ў адпаведнасці з прымяняльнай міжнародна-прававой базай і прапанаваныя рэкамэндацыі ўраду і міжнароднай супольнасці.
Паводле ацэнкі Рады, з 1 траўня 2020 году больш за 5 500 чалавек, у тым ліку ня менш як 55 дзяцей, былі асуджаныя ў крымінальным парадку паводле палітычна матываваных абвінавачанняў. З 657 апытаных з 2020 году, 29% заявілі аб катаваннях і 61% — аб жорсткім абыходжанні.
УВКПЧ таксама адзначыла рост колькасці злачынстваў, звязаных з "экстрэмізмам" і "тэрарызмам", якія прадугледжваюць больш суровыя прысуды. Акрамя гэтага, у дакладзе звярнулі ўвагу на тое, што з 2020 года назіраецца значны рост выкарыстання артыкула 411 Крымінальнага кодэкса аб "злосным непадпарадкаванні патрабаванням адміністрацыі папраўчай установы" для падаўжэння, часам неаднаразовага і без справядлівага судовага разбору, тэрміну зняволення ў дачыненні да палітвязняў, якія ўжо адбываюць пакаранне па іншых прысудах.
Таксама ў УВКПЧ зафіксавалі сведчанні аб нечалавечых умовах трымання ў месцах зняволення. Так, паводле сведчанняў, умовы ў ізалятарах часовага ўтрымання для людзей, затрыманых па палітычных матывах, могуць быць раўнасільныя жорсткаму, бесчалавечнаму і зневажальнаму годнасць абыходжанню, а ў некаторых выпадках — катаванням.
Асобна было адзначана, што "ўмовы ў штрафных ізалятарах (ШІЗА) папраўчых калоній, дзе зняволеныя ўтрымліваліся агулам да 30 дзён у поўнай ізаляцыі, пры гэтымсваякам не было вядома пра іх стан і месцазнаходжанне, могуць быць прыроўненыя да катаванняў".
Паводле дакладу, некаторыя ахвяры атрымалі доўгатэрміновыя траўмы, якія нават змянілі іх жыцьцё. Яны ўключалі ў сябе анэўрызму, страту слыху, абмежаванне рухомасці ў плечавых, тазасцегнавых і каленных суставах, пералом касцей рук, ног, носа і пазваночніка, а таксама пашкоджанне нерваў. наступствы для здароўя, як высокі ціск, хранічныя захворванні нырак, дэпрэсія, посттраўматычныя стрэсавыя разлады, панічныя атакі і праблемы са сном. Большасць апытаных ахвяр — мужчыны, у тым ліку адзін чалавек з інваліднасьцю.
Рада выявіла, што арыштаваныя падвяргаліся моцнаму ціску і гвалту, у шматлікіх выпадках раўнасільнаму катаваньням, падчас першапачатковага допыту і пошуку "доказаў" у 38 выпадках у 2022 годзе і ў дзевяці выпадках у 2023 годзе. Гвалт адбываўся пасля арышту ў міліцэйскіх машынах і/ці падчас допытаў у кабінэтах ГУБАЗіКу ў Менску і міліцэйскіх участках ва ўсіх абласцях Беларусі.
Допыты доўжыліся гадзінамі і праводзіліся без адваката. Рада задакумэнтавала, што большасьць заяўленых катаванняў адбываліся ў цэнтральным апараце ГУБАЗіКу ў Мінску", — гаворыцца ў дакумэнце.
Аўтары дакладу заяўляюць аб падставах меркаваць, што беларускія сілавікі здзяйснялі згвалтаванні і іншыя формы сэксуальнага і гендэрна-абумоўленага гвалту, уключаючы сэксуалізаваныя катаванні і прымус да агалення.
Рада прыйшла да высновы, што ў "УВКПЧ ёсць разумныя падставы меркаваць, што было здзейснена злачынства супраць чалавечнасці". Сытуацыю з правамі чалавека ў Беларусі разгледзяць 20 сакавіка на 55-й сэсіі Рады ААН па правах чалавека (РПЧ).