На пасадзе суддзі аршанскага суда Кацярына Мажэйка разбірала адну са шматлікіх адміністрацыйных справаў Дзмітрыя Казлова ў 2019 годзе. 2 снежня яго судзілі за парушэнне парадку арганізацыі масавых мерапрыемстваў ( на той час ч.1 арт.23.34 КаАП). Паводле пратаколу, Дзмітрый Казлоў парушыў заканадаўства, разьмясціўшы 12 лістапада на сваім Youtube-канале відэаролік «Сустрэнемся на Кастрычніцкай плошчы» -нібыта ў гэтым роліку «ўтрымліваўся публічны заклік да ўдзелу ў несанкцыянаванай акцыі», якая павінна была прайсці 15 лістапада ў Мінску.
Суд доўжыўся не больш за 30 хвілін. Судзьдзя Кацярына Мажэйка зачытала пратаколы, матэрыялы справы, прадэманстравала відэаролік, сведак на працэсе не было. У выніку – яна палічыла віну Дзмітрыя Казлова даказанай і пакарала яго штрафам у памеры 20 базавых велічынь (на той час 510 рублёў).
Перад тым блогер быў вымушаны правесці двое сутак пад вартай у ізалятары часовага ўтрымання. Яго затрымалі 30 лістапада ў Аршанскім РАУС, куды яго выклікалі позвай «у якасьці ўдзельніка адміністрацыйнага працэсу». На суд Дзмітрыя Казлова суправаджалі 8 супрацоўнікаў міліцыі.
Гэта быў першы суд з цэлага шэрагу судовых разбораў па “адміністратыўках”, і ён скончыўся толькі штрафам. Пасля гэтага Дзмітрыю Казлову прызначалі арышты, і ён адбыў пад вартай агулам больш за 90 сутак.
Уладзімір Бяляўскі
Пятніца, 10 Кастрычнік 2025
Пайшла на падвышэнне суддзя Кацярына Мажэйка, якая судзіла Дзмітрыя Казлова -блогера Шэрага Ката
Кацярына Мажэйка працавала суддзёй у судзе Оршы і Аршанскага раёна. Згодна з апошнім указам Аляксандра Лукашэнкі “Аб прызначэнні і вызваленні суддзяў” №357 ад 6 кастрычніка 2025 года яе прызначылі суддзёй у Віцебскі абласны суд.
Апублікавана ў
Рознае