Першы раз Уладзь быў затрыманы ў асноўны дзень галасавання на рэферэндуме 2022 года і арыштаваны судом на 15 сутак. Калі ён мусіў выйсці на волю, яго да дому прывезлі пяць сілавікоў, зладзілі ператрус і зноў забралі актывіста з сабой.
Другі раз яго затрымалі пасля таго, як 14 снежня 2022 года ў Віцебску былі затрыманыя яшчэ трое асобаў, якія, як і Уладзімір, звязаных з дзейнасцю гастрапаба ROK’I PUB, але, канцэрт быў толькі нагодай для праверкі дзейнасці ўстановы.
У выніку супраць віцебскага арт-менеджара распачалі крымінальную справу паводле арт. 342 КК, і суддзя Першамайскага раёна Віцебска Міхаіл Юрчанка пазбявіў Булаўскага волі на два гады. На судзе Уладзімір не прызнаў віну і даваў паказанні на беларускай мове. Палітвязень не абскарджваў прысуд і быў этапаваны ў ПК № 2 для адбыцця пакарання.
Падчас знаходжання ў СІЗА-2 у мужчыны памёр бацька, але адміністрацыя не адпусціла Уладзіміра на пахаванне.
Лісты трэба пісаць на адрас: ПК № 2, вул Сікорскага, 1, 213800, г. Бабруйск, Магілёўская вобласць. Уладзіміру Ігаравічу Булаўскаму.
Генадзь Таркоўскі