Субота, 24 Чэрвень 2023

МУС унесла віцебскага музыку і арт-менеджара Уладзіміра Булаўскага з «экстрэмісцкі спіс»

Ацаніць гэты матэрыял
(0 галасоў)

На сайце МУС у мінулую пятніцу з“явілася папаўненне «Пераліку грамадзян Рэспублікі Беларусь, замежных грамадзян і асобаў без грамадзянства, датычных да экстрэмісцкай дзейнасці». Да «экстрэмісцкага спісу» дадлі адразу 66 асобаў, сярод іх – добра вядомы ў Віцебску Уладзімір Булаўскі, асуджаны паводле артыкула 342-2 Крымінальнага Кодэкса (Неаднаразовае парушэнне парадку арганізацыі або правядзення масавых мерапрыемстваў).

Уладзімір Булаўскі адбывае пакаранне ў Бабруйскай ПК №2. Ён асуджаны на двух гадоў утрымання ў папраўчай установе ва ўмовах агульнага рэжыму. Прысуд вынес суддзя Міхаіл Юрчанка (суд Першамайскага раёну г.Віцебска)

Булаўскага абвінавацілі за наяўнасць у сацыяльных сетках фотаздымкаў з бел-чырвона-белымі сцягамі, размешчаных тым на працягу 2014- 2021 гадоў. Суд улічыў, што на працягу бягучага году Булаўскі быў двойчы асуджаны па адміністрацыйным артыкуле 24.23 КаАП (парушэнне заканадаўства аб арганізацыі і правядзенні масавых мерапрыемстваў) артыкуле. Першы раз ён быў асуджаны на 15 сутак арышту 28 лютага 2022г. за тое, што выйшаў з жоўта-блакітнай стужкай на адзенні ў цэнтр Віцебску. Пазней, 7 ліпеня 2022г., яго асудзілі да 30 сутак арышту за наяўнасць у сацыяльных сетках тых самых фотаздымкаў з бел-чырвона-белымі сцягамі. Пасля адбыцця арышту здымкі не былі выдаленыя, гэта было кваліфікавана як працяг адміністрацыйнага правапарушэння і стала падставай для завядзення крымінальнай справы.

На судзе Уладзімір Булаўскі тлумачыў, што падчас ранейшых затрыманняў у яго забіралі мабільныя тэлефоны, і ён страціў доступ да некаторых старонак у сацыяльных сетках. Што да іншых публікацый, то ён не аспрэчваў, што яны былі зроблены ім асабіста. Але свае віны ў тым, што такім чынам праводзілася пікетаванне, Уладзімір Булаўскі не прызнаў. Суддзя Міхаіл Юрчанка падтрымаў выснову следства пра тое, што мужчына «меў злачынны намер публічна выражаць свае асабістыя і грамадска-палітычныя інтарэсы».

6 лютага беларуская праваабарончая супольнасць прызнала Уладзіміра Булаўскага палітычным зняволеным.

Таццяна Віктарава