Ініцыятары звароту паведамляюць аб тым, што ў апошнія тыдні «паступае супярэчлівая інфармацыя аб стане здароўя і месцазнаходжанні асуджанага грамадзяніна Рэспублікі Беларусь Віктара Дзмітрыевіча Бабарыка, які нарадзіўся 9 лістапада 1963 года, які вылучаў сваю кандыдатуру на пасаду Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь у 2020 годзе. Што не можа не выклікаць занепакоенасці, бо няма поўнай і дакладнай інфармацыі аб стане здароўя Бабарыка В. Д.»
Больш за год Віктар Дзмітрыевіч адбыў у наваполацкай папраўчай калоніі №1 свой 14-гадовы тэрмін пазбаўлення волі за нібыта легалізаванне («адмыванне») сродкаў, атрыманых злачынным шляхам і атрыманне хабару.
Каб развеяць нявызначанасць аб стане здароўя палітвязня падпісанты просяць ва ўладаў адказаць на пяць пытанняў:
-
Па якіх прычынах да асуджанага Віктара Дзмітрыевіча Бабарыкі 1963 года нараджэння не дапускаецца адвакат? Гэта парушэнне артыкула 62 Канстытуцыі Рэспублікі Беларусь.
-
Дзе ў цяперашні час знаходзіцца ўказаны вышэй асуджаны?
-
3. Па якіх прычынах вышэйпаказаны грамадзянін быў накіраваны ў лячэбную ўстанову (просім даць інфармацыю, не парушаючы медыцынскай таямніцы, без канкрэтнага дыягназу, з указаннем агульнай прычыны - захворванне або бытавая, вытворчая або крымінальная траўма)?
-
Які стан здароўя Віктара Дзмітрыевіча Бабарыкі ў цяперашні час?
-
Правесці праверку на прадмет таго, ці было фізічнае ўздзеянне прычынай парушэння здароўя?
Па выніках разглядзе петыцыі, грамадзяне чакаюць ад пракуратуры і ДВП абгрунтаванага і матываванага адказу для перадачы інфармацыі ў публічную прастору Беларусі.
Вікторыя Лужына