Нядаўна адміністрацыя бабруйскай папраўчай калоніі № 2 змясціла Яўгена ў памяшканне камернага тыпу на месяц. Перад гэтым яго тройчы па надуманых прычынах змяшчалі ў ШІЗА. Усяго ён там правёў 24 дні.
19 красавіка ў Бабруску прайшоў суд па замене Яўгену рэжыму ўтрымання і перавод на турэмны рэжым. Рашэнне прыняў суддзя Антон Дудаль.
Нагадаем, Яўгена Рубашку асудзілі да пяці гадоў пазбаўлення волі 22 красавіка 2022 года. Тады суд прызнаў чатырох анархістаў вінаватымі паводле ч. 1 арт. 342 КК (арганізацыя і падрыхтоўка дзеянняў, якія груба парушаюць грамадскі парадак, альбо актыўны ўдзел у іх) і ч. 3 арт. 361-1 КК (стварэнне экстрэмісцкага фармавання або ўдзел у ім) і прызначыў Аляксандру Бялову, Яўгену Рубашку, Арцёму Дзмітрыевічу Салаўю — па пяць гадоў калоніі, Арцёму Сяргеевічу Салаўю — 4,5 года калоніі.
Сяргей Азёрны