Віталь Рыжанскі быў затрыманы ў кастрычніку мінулага году, 10 студзеня над ім распачаўся суд, які праходзіў у закрытым рэжыме. Пасля абвяшчэння выраку мужчына чакае размеркавання ў папраўчую ўстанову ў віцебскім СІЗА-2.
Праваабаронцы лічаць пераслед і пазбаўленне волі Віталя палітычна матываваным, звязаным з мірнай рэалізацыяй выказвання меркавання. І патрабуюць вызвалення палітычных зняволеных.
Феліцыян Красоўскі