Пасля этапавання ў наваполацкую калонію альтарнатыўны кандыдат на пасаду кіраўніка дзяржавы Бабарыка, працаваў укладчыкам хлебабулачных вырабаў. Ён увесь час мусіў знаходзіцца ў пякарні — у памяшканні практычна без вентыляцыі, з тэмпературай плюс 30.
У лістападзе мінулага года стала вядома, што цяпер палітвязень выпальвае драўняны вугаль. Поўны дзевяцігадзінавы працоўны дзень шэсць дзён на тыдзень ён знаходзіцца на дварэ, без доступа да побытавага памяшкання, дзе была б магчымасць сагрэцца падчас змены. Вядома, што Віктар мае медыцынскія супрацьпаказанні для такога кшталту прац.
За Бабарыкам заўсёды ўзмоцнены кантроль. Як правіла, дзе ён працуе, там ставяць вельмі шмат камер, дзеля таго, каб ён не пакідаў працоўнае месца не паводле часу. Таксама Бабарыку паставили прафілактычны ўлік як "схільнага да захопу закладнікаў, праявы агрэсіі і нападу на адміністрацыю".
Праз тое, што ён ножыкам пакінуў драпіны на падваконні, калі рэзаў сала. Гэта ўбачылі пазаштатныя супрацоўнікі адміністрацыі (стукачы), пабеглі ў штаб і даклалі пра гэта супрацоўнікам адміністрацыі калоні]. На гэтай падставе палітвязню “павесілі” такі прафулік.
Экс-банкір, былы кандыдат на пасаду прэзідэнта Беларусі Бабарыка быў асуджаны на 14 гадоў зняволення па абвінавачванні згодна арт. 235 Крымінальнага кодэкса — Легалізацыя ("адмыванне") сродкаў, атрыманых злачынным шляхам і арт. 430 Крымінальнага кодэкса — Атрыманне хабару. Зараз ён адбывае пакаранне ў Новаполоцкай ПК №1 у выгадзе пазбаўлення волі ў калоніі ва ўмовах узмоцненага рэжыму.
Іван Чайка