Амаль праз год, 25 мая 2021-га, яго асудзілі да сямі гадоў калоніі ўзмоцненага рэжыму. Пакаранне Павел адбывае ў шклоўскай калоніі.
Ён адбываў пакаранні і раней: з 2005-га па 2007-мы і з 2010-га па 2013 гады, тады ён быў асуджаны да «хіміі».
29 лістапада было два з паловай гады, як за кратамі знаходзяцца Сяргей Ціханоўскі і Арцём Сакаў, а 18 снежня будзе 2,5 гады як за кратамі Віктар і Эдуард Бабарыкі. Прычым Эдуард Бабарыка яшчэ нават не асуджаны.