Нажаль, Алесь Бяляцкі не зможа асабіста атрымаць узнагароду, бо ён быў затрыманы 14 ліпеня 2021 года ў межах крымінальнай справы і дагэтуль знаходзіцца ў СІЗА-1. Праваабаронцу з калегамі абвінавачваюць у “кантрабандзе арганізаванай групай” у 2016-2020 гадах і “фінансаванні актыўных групавых дзеянняў, што груба парушалі грамадскі парадак” падчас масавых акцый пратэсту пасля прэзідэнцкіх выбараў у 2020 годзе. Ён — трэці чалавек, які атрымаў Нобелеўскую прэмію міру, знаходзячыся за кратамі.
Каб падтрымаць Алеся Бяляцкага, выказаць яму сваю пашану і падзяку за шматгадовую абарону і дапамогу людзям, запрашаем 10 снежня далучыцца да сумесных праглядаў анлайн-трансляцыі з цырымоніі Нобелеўскай прэміі міру ў розных гарадах:
Вільня, Літва: Беларускі Дом у Вільні (Vilniaus g. 20) з 13-й гадзіны;
Варшава, Польшча: Дом Літаратуры і Моладзевы Хаб (plac Konstytucji, 6), час пачатку сустрэчы ўдакладняецца;
Прага, Чэхія: Беларуская Клубоўня суполкі "Пагоня" (5. května 1043/32, Praha 4 Nusle) з 12.00 да 14.30, сустрэча ў Фэйсбуку;
Тбілісі, Грузія: Прастора "Кропка" у межах Тыдня правоў чалавека, форма рэгістрацыі;
Лондан, Вялікабрытанія: Association of Belarusians in Great Britain, 52 Penn (52 Penn Rd London N7 9RE), з 12:00 да 13:30.
Па ўсіх лакацыях пазначаны мясцовы час.