Марына Адамовіч не выключае, што муж знаходзіцца ў кепскім стане, і менавіта таму яго хаваюць ад чужых вачэй. Яна піша, што ў апошнім лісце ад 10 лістапада палітвязень паведамляю, што «падчапіў нейкі вірус». І нягледзячы на гэта, ужо назаўтра 11 лістапада, яго выклікалі на камісію, каб чарговы раз адправіць у ШІЗА. Калі Мікалай Статкевіч трапіў у медсанчастку, жонка не ведае. Але лістоў пасля першага паведамлення пра хваробу яна больш не атрымлівала.
«Што трэба было рабіць гэтыя два тыдні, наколькі трэба было ігнараваць стан чалавека, каб ён, у выніку, апынуўся ў медсанчастцы? Якім «кранальным» мусіць быць клопат пра яго здароўе зараз, каб не пусціць да яго адваката? Сябры, калі ласка, пажадайце Мікалаю здароўя. Хто можа, памаліцеся за яго. Калі ласка!» -- звяртаецца да ўсіх неабыякавых людзей жонка палітвязня Мікалая Статкевіча.
Станіслаў Іваноўскі