Як паведамляецца, незадоўга да таго, як пакінуць Беларусь, Міхаіл Чамурака даведаўся, што на яго завялі новую крымінальную справу паводле арт. 130 КК («Распальванне варожасці»). Мужчыну ўжо шукала гарадзенская міліцыя.
Нагадаем, Міхаіл Чамурака быў абвінавачаны ў распаўсюдзе інфармацыі (ужо вядомай да гэтага) аб удзеле ў выбарчай кампаніі дырэктаркі аршанскай школы №3 Алы Сіняўскай і супрацоўніка аршанскага ДАІ Казакова (суд прызнаў іх пацярпелымі). Чамурака быў прызнаны вінаватым і асуджаны на тры гады «хіміі». У якасці кампенсацыі за прычыненую маральную шкоду суд абавязаў выплаціць па 1000 рублёў кожнаму з пацярпелых.
Цяпер Міхаіл Чамурака знаходзіцца ў бяспецы – ён за межамі Беларусі.
Янка Прас