Падчас разгляду скаргі суддзі калегіі Дзяніс Губанаў, Святлана Іванова і Ларыса Сініцына пагадзіліся, што ў дзеяннях Сяргея Іванова ўгледжваюцца прыкметы блакавання транспартных камунікацый (шляхам стварэння перашкод, усталявання пастоў ці іншым спосабам), дастатковыя для кваліфікацыі іх як крымінальнага злачынства. Суд адмовіўся прымаць довады абароны пра тое, што ў дзеяннях Іванова няма складу злачынства, і тое, што ён аплаціў матэрыяльную шкоду «Беларускай чыгунцы».
Прысуд набыў законную моц. Іванова накіруюць у папраўчую калонію, дзе ён будзе, паводле прысуду па ч. 1 арт. 14, ч. 1 арт. 309 Крымінальнага кодэксу, адбываць пакаранне ў выглядзе трох гадоў пазбаўлення волі ва ўмовах агульнага рэжыму.
Віталь Кажух