Удакладняецца, што адвакат чакае каб яго дапусцілі да падабароннага. Ён падаў пісьмовую заяву з указаннем на тое, што моцай арт. 62 Канстытуцыі кожны мае права ў любы момант карыстацца юрыдычнай дапамогай адваката.
Як паведамлялася раней, 6 ліпеня 2021 году Вярхоўны суд прысудзіў Бабарыку да 14 гадоў пазбаўлення волі. Цяпер ён знаходзіцца ў калоніі ў Наваполацку.
Віктар Бабарыка ў маі 2020 году пакінуў пасаду кіраўніка Белгазпрамбанку ў сувязі з рашэннем вылучацца кандыдатам на пасаду прэзідэнта Беларусі. Зарэгістравацца кандыдатам ён не змог, бо супраць яго распачалі крымінальную справу і арыштавалі. Разам з Бабарыкам арыштавалі і ягонага сына Эдуарда, які быў кіраўніком перадвыбарчага штабу бацькі.
Віталь Кажух