Віцебскі апазыцыянэр працягвае змагацца за права на правядзеньне мірных сходаў у горадзе
Актывіст партыі КХП БНФ Ян Дзяржаўцаў ня змог пераканаць Віцебскі гарадзкі выканаўчы камітэт ўнесьці зьмяненьне ў рашэньне ад 10 ліпеня 2009 году № 881 «Аб масавых мерапрыемствах у горадзе Віцебску», якое, на думку апазыцыянэра, супярэчыць Пастанове Савету Міністраў Рэспублікі Беларусь ад 5 сакавіка 2012 году № 207.
У Воршы забаранілі 6 пікетаў АГП
Аб’яднанай грамадзянскай партыі Аршанскі райвыканкам не дазволіў зладзіць пікеты. Усяго партыйныя актывісты падавалі заяўкі на 6 пікетаў. Зь іх тры мусілі прайсьці 24 траўня ў вызначаных для такіх мерапрыемстваў месцах: каля кавярні “Аронія”, у Парку Герояў і ў парку льнокамбінату. Яшчэ тры павінны былі прайсьці ў тых самых месцах 25 траўня.
Віцебская гарадзкая пракуратура адмовіла апазыцыйнаму палітыку ў пракурорскім пратэсьце
Пракурор Віцебску Юры Раманоўскі адмовіў сябру Кансэрватыўна-хрысьціянскай партыі БНФ Яну Дзяржаўцаву ў пракурорскім пратэсьце на рашэньне Віцебскага гарадзкога выканаўчага камітэту «Аб масавых мерапрыемствах у горадзе Віцебску», якое, на думку палітыка, супярэчыць пастанове Савету Міністраў Рэспублікі Беларусь.
У Віцебску забаранілі пікет да 60-годзьдзя Лукашэнкі
Заяўку на акцыю ў адміністрацыю Кастрычніцкага раёну падаваў доктар Ігар Пастноў. Ён паспрабаваў выканаць усе патрабаваньні, рэглямэнтаваныя рашэньнем гарвыканкаму “Аб масавых мерапрыемствах у г. Віцебску”, але дазволу так і не атрымаў.
У Віцебску зноў забаранілі пікет
Сёньня, 4 жніўня, у Віцебску мусіў адбыцца пікет у падтрымку палітвязьняў. Аднак імпрэза, якую хацелі зладзіць праваабаронцы, хутчэй за ўсё, не адбудзецца, бо мясцовыя ўлады правядзеньне акцыі забаранілі. Подпіс пад забаронай паставіла намесьніца кіраўніка адміністрацыі Чыгуначнага раёну Віцебску Натальля Ляпёшкіна.