«Альгерд ня мае дачыненьня да беларускага народу. Ён агрэсар і вераадступнік, а таксама захопнік, які няспынна ваяваў з усімі суседзямі, разбурыў гарады і забіваў мірных жыхароў», - гаворыцца ў звароце. Крыху далей па тэксьце адкрываецца галоўная крыўда чалабітчыкаў: «Як жорсткі злыдзень Расеі памятны ён у рускай гісторыі». Пры гэтым яны «лічаць», што, цытуем, «так мяркуе большасьць грамадзян Рэспублікі Беларусь» (ці ўсё ж Белоруссіі?). У сваім лісьце гэтыя прадстаўнікі грамадзкіх арганізацыяў скочваюцца да адкрытай хлусьні, сьцьвярджаючы, што не было праведзена якога-кольвек шырокага грамадзкага абмеркаваньня праекту ўстаноўкі гэтага манумэнту. У той час, як менавіта гэты помнік неаднаразова абмяркоўваўся, у тым ліку ў рэспубліканскіх СМІ.
Цікава, што першай пад чалабітнай стаіць подпіс досыць вядомага Віктара Цярэшчанкі (ён падпісаўся як сябра прэзыдыюму арганізацыі вэтэранаў Віцебскага раёну), намаганьнямі якога пад Віцебскам усталяваны помнік Якаву Джугашвілі. Вось ужо сапраўды незразумела, за што увекавечаны сын Сталіна, які здаўся ў палон, чым ён лепшы за мільёны іншых ваеннапалонных, якіх яго бацька лічыў здраднікамі. Далей стаяць подпісы: Кавалёў А.Ф. - удзельнік Вялікай Айчыннай вайны, прафэсар Віцебскага дзяржунівэрсытэту імя П.М. Машэрава; Ісакаў В.П. - удзельнік Вялікай Айчыннай вайны; Зубанаў В.Г. - Старшыня Савету вэтэранаў “Аэрафлоту” г. Віцебску; Серада М.М. - сябра Савету вэтэранаў Беларускай грамадзкай арганізацыі вэтэранаў АУС і ўнутраных войскаў, падпалкоўнік міліцыі; Тарасевіч М.І. - сябра грамадзкай арганізацыі “Саюз пісьменьнікаў Беларусі”; Лябедзька В.К. - доктар пэдагагічных навук, прафэсар, сябра Саюзу мастакоў Рэспублікі Беларусь; Кавалёў А.А. - доктар пэдагагічных навук, прафэсар.
Крыніца: Народныя навіны Віцебска