Нядзеля, 24 Чэрвень 2018

Актывісты ініцыятывы «Хайсы» працягваюць ставіць крыжы

Ацаніць гэты матэрыял
(0 галасоў)

22 чэрвеня сябры грамадзкай ініцыятывы «Хайсы» і мясцовыя жыхары на вясковых могілках ля вёскі Бараўляны Віцебскага раёну ўсталявалі мэталёвы крыж у памяць ваеннапалонных лягеру «Учдор – 756», пахаваных непадалёку. Крыж асьвяціў душпастыр віцебскіх грэка-каталікоў протапрэзьбітар Зьміцер Грышан.

Шыльда, прымацаваная да крыжа, інфармуе: «Крыж усталяваны ў памяць ваеннапалонных лягеру «Учдор – 756», расстраляных нямецка-фашысцкімі захопнікамі ў 1941-1944 гадох». Лягер знаходзіўся непадалёку ад могілак, побач з былой паштовай станцыяй.

Дакладнае месца пахаваньня ваеннапалонных грамадзкім актывістам паказалі жыхарка вёскі Бараўляны Галіна Хаванская і яе сын Георгі, зь якімі старшыню грамадзкай ініцыятывы пазнаёміла стараста вёскі Бараўляны Юлія Ісачанка.

Дарэчы, Галіна Хаванская распавяла яшчэ пра адно трагічнае месца, зьвязанае з вайной. Як казала ёй маці, акупанты, хаваючы сьляды сваіх злачынстваў, кідалі ў мясцовае Бараўлянскае возера трупы забітых габрэяў.

Сымбалічны драўляны крыж ва ўшанаваньне забітых вязьняў лягеру ваеннапалонных, партызанаў і мірных жыхароў быў усталяваны на ўскрайку бараўлянскіх могілак яшчэ ў сьнежні 2015 году.

Тая акалічнасьць, што крыж не паставілі непасрэдна на месцы масавага пахаваньня, тлумачыцца тым, што яно знаходзіцца ў забалочанай мясцовасьці, бліжэй да шашы Віцебск – Гарадок. Усталяваны крыж і месца апошняга спачыну ваеннапалонных падзяляе сельскагаспадарчае поле.

Старшыня грамадзкай ініцыятывы Ян Дзяржаўцаў:

– Сёньня мы зрабілі добрую справу. Тут людзі, тут сьвятар. На жаль, за 27 гадоў незалежнай Беларусі тутэйшая ўлада не знайшла часу, каб хоць нейкім чынам абазначыць месца пахаваньня ваеннапалонных. З пункту гледжаньня савецкай ідэалёгіі, ваеннапалонныя – здраднікі. Мяркую, падобнае стаўленьне і ў цяперашніх ідэолягаў. Мы ж ставімся да іх як да ахвяраў вайны, па-чалавечы, па-хрысьціянску. Мы тут ужо ня першы раз, гэта для нас важна. Важна і для мясцовага жыхарства, якое памятае, якое хоча, каб іх памяць стала даступнай і для іншых.

С.Горкі

2 камэнтары

  • Спасылка на Камэнтар Ян Панядзелак, 25 Чэрвень 2018 Дадаў Ян

    Пад час Другой сусветнай вайны каля 5 мільёнаў чалавек савецкіх салдат трапілі ў нямецкі палон і знаходзіліся ў лагерах ваеннапалонных, адзін з такіх лагероў знаходзіўся побач з вёскай Бараўляны ў будынку былой паштовай станцыі, ваеннапалонныя якіх было прыкладна 250 чалавек , немцы прымушалі іх працаваць на шашы Віцебск-Гарадок, умовы ўтрымання для ваеннапалонных былі вельмі цяжкімі,голад, холад, цяжкая праца, хваробы, прыводзілі к таму што ваеннапалонныя не маглі працаваць і нямецкія акупанты іх расстрэльвалі побач з лагерам, прыкладна ў 300-400 метрах ад лагера, аю гэтым сябрам Аргкамітэта ,,Хайсы" паведамілі мясцовыя грамадзяне з вёскі Бараўляны. 22 чэрвеня 2018 года праз 77 год сябры ініцыятывы ,,Хайсы" ўшанавалі памяць ваяроў якія трапілі ў нямецкі палон і былі забітыя акупантамі недалёка ад лагеру. У Савецкай ўлады а потым Адміністрацыі Лукашэнка не дайшлі рукі каб з гонарам перапахаваць і ўўшанаваць савецкіх салдат, магчыма з-за таго што Сталін лічыў ваеннапалонных здраднікамі, падобна гэтая ягоная думка прэваліруе і зараз у галовах супрацоўнікаў лукашысцкай Адміністрацыі і пагэтаму яны нясуць брэд сівой кабылы калі кажуць што ў Хайсы за 2 кілометры ад лагера немцы як быццам бы вазілі расстрэльваць грамадзянскае насельніцтва, фальсіфікатары з Віцебскага райвыканкама добра ведаюць што ў Бараўлянах існаваў лагер ваеннапалонных а ніякі не працоўны таму што супрацоўнікі выканкама наверняка знаёмы з даведнікам Адамушка,,Лагеры ваеннапалонных у Беларусі", дзе ён піша пра лагер ваеннапалонных у Бараўлянах , так што абвінавачванне немцаў ў расстрэлах беларускіх грамадзян пад час Сталінскага тэрора безпадстаўнае яшчэ і таму што забойствы праводзіліся стрэламі ў патыліцу і савецкай зброяй: Кольт, ТТ, Наган , ды і сведчанні 30 мясцовых грамадзян кажуць пра тое што роасстрэльвалі энкавэдысты , тоеж самае кажа і заключэнне Інстытута гісторыі НАН Беларусі . Знакамітыя археолагі з гэтага інстытута Крывальцэвіч М.М ,Іоў А .В, працавалі ў Хайсах і іх заключэнне было адназначна, ўсё як у Курапатах , і наглая хлусня , неаб'ектыўнасць і заангажаванасць археолага 52-га пошуковага батальёна Таміліна В.З. які лезе са скуры каб абвінаваціць ў забойствах немцаў яму не дапаможа бо няма вескіх доказаў, а толькі ягоныя мастацка аформленыя байкі разлічаныя на тое што ягоную хлусню падтрымае кіраўніцтва вайсковай часткі,Упраўлення па ўвекавечванню памяці вайскоўцаў ,ваенкамат , СК , Віцебскі райвыканкам і вось тут Тамілін не памыляецца , сапраўды неакамуністычная ўлада ў бліжэйшыя гады не прызнае злачынстваў Савецкай улады бо гэта злачынствы супраць чалавечнасці і трэба асудзіць камуністычную антычалавечую сістэму , Савецкую ўладу і тэрор супраць народа , а лукашысты на гэта пайсці зараз не хочуць бо яны з'яўляюцца роднымі дзецьмі камуністаў і Савецкай улады.

    Паскардзіцца
  • Спасылка на Камэнтар Каваленка Панядзелак, 25 Чэрвень 2018 Дадаў Каваленка

    Чытаў, што нямцы вакол брестской крнпості атачылі 22 тысячы ў асноўным нквдыстаў і там іх мачылі ў катле. Таму такі грандыезны мемарыял маскалі ў Берасьці зрабілі вечнага шабашу па карніках беларускага народа ад якіх немцы нас ачысьцілі і ня далі ў Хайсах ублюдашным энкавэдыстам увесь Віцебск палажыць у зямлю і закапапац, а ў Курапатах увест Менск.

    Паскардзіцца