Аўторак, 07 Люты 2023

У Віцебскай вобласці за мінулы год выяўлена каля 16 тысяч парушэнняў прыродаахоўнага заканадаўства

Ацаніць гэты матэрыял
(1 голас)

Як паведамляе Віцебскі абласны камітэт прыродных рэсурсаў і аховы навакольнага асяроддзя, па выніках праверак па навядзенні парадку на зямлі ў Віцебскай вобласці было выяўлена больш за 15,8 тыс. парушэнняў прыродаахоўнага заканадаўства.

Супрацоўнікі прыроднаахоўных інспекцый выдалі каля 5,3 тыс. прадпісанняў, прыкладна 9,8 тыс. рэкамендацый і 888 інфармацыйных лістоў для ліквідацыі гэтых недахопаў. Таксама былі складзеныя 352 пратаколы на суму 185 тысяч беларускіх рублёў. Як адзначылі ў абласным камітэце, было вынесенае 641 папярэджанне адказным асобам.

Асноўныя правапарушэнні, якія былі выяўленыя прыродаахоўнымі інспекцыямі Віцебскай вобласці, - гэта абыходжанне з адкідамі (35 адсоткаў; парушэнні ў сферы водакарыстання (19 адсоткаў); аховы атмасфернага паветра (9 адсоткаў); парушэнні заканадаўства ў раслінным свеце (5 адсоткаў) ды іншыя.

Як адзначаюць у ведамстве, у выніку выдадзеных прадпісанняў і рэкамендацый былі ліквідаваныя 98-99 адсоткаў парушэнняў.

Паводле аблкамітэта прыродных рэсурсаў і аховы навакольнага асяроддзя, на першае паўгоддзе 2023 года ў план праверак уключаны 53 суб'екты гаспадарання.

Інга Сташэўская