Дзмітрый Карняенка падаў за тры з паловай гады 1 500 заявак у службу 115.бел
«Большасць, зразумела, тычыцца Віцебска. Але нямала павязана і з Воршай, Лёзнам, Полацкам і г. д., -- паведамляе актывіст. -- Ёсць прыклады даволі станоўчых вынікаў. Але ёсць і прыклады нерэагавання гадамі на нейкія праблемы. Прыходзілася рознымі высілкамі (зваротамі ва ўстановы вышэй) дамагацца жаданага».
Сайт газеты «Лепельскі край» распаўсюджваў «экстрэмізм», але нікога не пакаралі
Віцебскі актывіст Дзмітрый Карняенка атрымаў адказ ад Пракурора Лепельскага раёна Віталя Жыгімонта на свой зварот у гэтую ўстанову. Як вынікае з дакумента, факты, выкладзеныя заяўнікам, пацвердзіліся: рэдакцыя раённай газеты насамрэч стала «распаўсюднікам экстрэмізму», бо выкарыстоўвала фотаздымкі з вадзянымі знакамі партала, кантэнт якога ў Беларусі прызнаны «экстрэмісцкай інфармацыйнай прадукцыяй». Але пракуратура лічыць, што пакараць адказных асобаў немагчыма.