Але па-за рамкамі артыкула засталася інфармацыя пра тое, якога кшталту працай займаюцца школьнікі: ці гэта часовае працаўладкаванне, ці гэта школьная практыка. Калі апошняе, то не зразумела, чаму менавіта яна павінна навучыць. Калі першае, то наколькі добраахвотным быў выбар дзяцей, якім не прадаставілі іншых магчымасцяў для самарэалізацыі, апрача як прыбіраць вуліцы і выконваць іншыя працы там, дзе бракуе “свабодных рук”, як піша раёнка.
Газета падкрэслівае, што перашкодай не стала нават анамальная гарачыня і абвяшчэнне аранжавага ўзроўню небяспекі, маўляў, «весела ў камандзе працаваць, а спякота – не страшна». Мы ўжо звярталі ўвагу на тое, што падчас такіх “працоўных дэсантаў” дзяржава не шкадуе “людскога рэсурсу”, і ўмовы надвор’я практычна ігнаруюцца.
Праваабаронцы звяртаюць увагу і на тое, што апошнім часам дзіцячая праца выкарыстоўваецца там, дзе школьнікаў разглядаюць як дадатковы працоўны рэзерв, і ў выніку ў цэнтры ўвагі апынаюцца не інтарэсы дзіцяці, а патрэбы эканомікі.
Вольга Машко
Чацвер, 02 Ліпень 2026
Што стаіць за словамі “падлеткі дапамагаюць камунальным службам”?
Шумілінская раённая газета апублікавала артыкул пра тое, як вучні 8-9 класаў падмятаюць вуліцы ў райцэнтры і займаюцца праполкай клумбаў. Дзяржпрапаганда падае працу падлеткаў з ідэалагічнага пункту погляду: “акрамя першага заробку, яны атрымліваюць каштоўны вопыт калектыўнай працы і задавальненне ад таго, што робяць родны горад больш прыгожым”.
Апублікавана ў
Рознае