Серада, 05 Чэрвень 2024

Улады Віцебскай вобласці правядуць мерапрыемствы па ўмацаванні працоўнай дысцыпліны

Ацаніць гэты матэрыял
(1 голас)
Ілюстрацыйнае фота Ілюстрацыйнае фота

Чыноўнікі Камітэт па працы, занятасці і сацыяльнай абароне Віцебскага аблвыканкама паведамілі аб тым, што з 10 чэрвеня будзе праведзены месячнік гарантавання бяспекі ўмоў і аховы працы. Неабходна адзначыць, што з пачатку 2024 года было арганізавана як мінімум два падобныя кампаніі. У выніку рэйдаў маніторынгавых груп было выяўлена больш за 4 тыс. грубых парушэнняў заканадаўства.

Толькі за распіццё спіртных напіткаў да адказнасці з пачатку года судамі прыцягнута 3,7 тыс. работнікаў, з іх больш за 500 чалавек былі звольненыя.

У параўнанні з мінулым годам гэты паказчык вырас. За ўвесь 2023 год распіццё алкагольных, слабаалкагольных напояў ці піва (арт. 19.3 КаАП) было прыцягнута да адміністрацыйнай адказнасці 4220 жыхароў вобласці.

У адпаведнасці з Дэкрэтам Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь нумар 5 "Аб узмацненні патрабаванняў да кіруючых кадраў і работнікаў арганізацый" у бягучым годзе да дысцыплінарнай адказнасці былі прыцягнуты крыху болей за 400 службовых асоб.

Раіса Апёнкіна