Расейскія інвестыцыі на максімуме
Інвестыцыі ў Віцебскую вобласць з-за мяжы. За студзень-сакавік 2024 г. у рэальны сектар эканомікі замежныя інвестары ўклалі 397,6 млн. долараў ЗША інвестыцый.
Асноўнымі інвестарамі арганізацый вобласці былі суб'екты гаспадарання Расійскай Федэрацыі -383,3 млн. долараў або 96,4% ад усіх інвестыцый.
Паступленне прамых замежных інвестыцый склала 39,5 млн. долараў ЗША, або 9,9% ад усіх замежных інвестыцый.
Інвестыцыі з Віцебскай вобласці за мяжу. За студзень-сакавік 2024 г. арганізацыямі вобласці накіравана за мяжу інвестыцый на суму 39,1 млн. долараў ЗША.
Значныя аб'ёмы інвестыцый арганізацыямі вобласці былі накіраваны суб'ектам гаспадарання Расійскай Федэрацыі (93,9 працэнта ад усіх накіраваных інвестыцый).
На долю прамых інвестыцый прыпадала 71,9 працэнта ўсіх накіраваных інвестыцый за мяжу.
Грошай у насельніцтва стала больш
Рэальныя наяўныя грашовыя даходы насельніцтва Віцебскай вобласці ў I квартале 2024 г. склалі 108% да ўзроўню I квартала 2023 г.
У агульным аб'ёме грашовых даходаў аплата працы займае 60,7 працэнта, трансферты насельніцтву (пенсіі, дапамогі, стыпендыі і іншыя трансферты насельніцтву) - 27,7 працэнта, даходы ад прадпрымальніцкай і іншай дзейнасці, якая прыносіць даход, - 7,3 працэнта, даходы ад уласнасці і іншыя даходы - 4, 3%.
Рэнтабельнасць імкнецца да нуля
За студзень-сакавік 2024 г. рэнтабельнасць рэалізаванай прадукцыі, тавараў, работ, паслуг склала 1 працэнт, рэнтабельнасць продажаў - 0,9 працэнта.
Дэбіторская запазычанасць на 1 красавіка 2024 г. склала 4 658,1 млн. рублёў, у тым ліку пратэрмінаваная - 862,9 млн. рублёў, ці 18,5% ад агульнага аб'ёму дэбіторскай запазычанасці.
Крэдыторская запазычанасць на 1 красавіка 2024 г. склала 6 464 млн. рублёў, у тым ліку пратэрмінаваная - 1 360,6 млн. рублёў, ці 21% ад агульнага аб'ёму крэдыторскай запазычанасці.
Вольга Зудава