Грамадская арганізацыя «ССК «Калінінец» была зарэгістраваная 27 чэрвеня 2019 года і стваральнікі сваёй мэтай ставілі «забеспячэнне сацыяльнага станаўлення і ўсебаковага развіцця моладзі ў галіне фізічнай культуры і спорту, развіццё фізічнай культуры і спорту». У арганізацыя была не шматлікая, тым не менш яна на сябраўскія ўнёскі дапамагала моладзі рэалізаваць свае здольнасці праз удзел у спартовых мерапрыемствах.
Прычынай ліквідацыі арганізацыі стала неаднаразовае парушэнне закона з боку кіраўніцтва НКА ў частцы непрадастаўлення ўладам штогадовых справаздач аб дзейнасці грамадскага аб’яднання.
Генадзь Скорабагатаў