Аўторак, 09 Красавік 2024

Міністэрства абароны пастанавіла зняць мастацкі фільм пра лётчыкаў – ураджэнцаў Віцебшчыны, якія загінулі ў 2021 г. ў Баранавічах

Ацаніць гэты матэрыял
(1 голас)

Мастацкі фільм, прысвечаны Андрэю Нічыпорчыку і Мікіту Куканенку, мае рабочую назву «Одно на двоих».  Стварэнне фильма курыруе непасрэдна Міністэрства абароны: там ужо правялі першую працоўную нараду, дзе абмеркавалі сцэнар, акторскі склад і агульную канцэпцыю здымак. Хто стаў аўтарам сцэнара, ведамства не паведамляе.

Андэрэй Нічыпорчык нарадзіўся ў 1987 г. у Паставах у сям'і вайскоўца, таксама лётчыка, і марыў пра гэтую прафесію з дзяцінства. Мікіта Куканенка нарадзіўся ў 1998 г. у Полацку. І таксама з дзяцінства вырашыў стаць пілотам. Скончыў Полацкую кадэцкую вучэльню. Абодва ў 2021 г. служылі ў Лідзе: Андрэй Нічыпорчык быў інструктарам, рыхтаваў маладых пілотаў, Мікіта Куканенка быў лётчыкам вучэбна-баявой эскадрыльі.

19 мая 2021 г. яны разам выконвалі вучэбна-трэніровачны палёт на самалёце Як-130. Падчас палету была выяўлены тэхнічная няспраўнасць, пілоты страцілі кантроль над кіраваннем. Дыспетчар некалькі разоў загадваў пілотам пакінуць борт – катапультавацца. Але пілоты імкнуліся як мага далей адвесці некіруемую машыну ад жылых дамоў. Калі яны ўсё ж прынялі рашэнне катапультавацца, вышыня была ўжо недастатковай, і яны загінулі. Самалёт упаў на ўскраіне Баранавічаў.

21 лістапада 2021 г. Аляксандр Лукашэнка надаў Андрэю Нічіпорчыку і Мікіту Куканенку званні «Герой Беларусі».

Андрэй Рагавы