Кісялёў А.У. працаваў інспектарам сектара спорту і турызму Верхнядзвінскага райвыканкама, мясцовая «раёнка» неаднаразова згадвала яго як удзельніка дзяржаўных моладзевых мерапрыемстваў і спартовых спаборніцтваў. У«пакаяльным» відэа затрыманы распавядае, што браў удзел у навучальнай праграме Аб'яднанага пераходнага кабінета «Кадравы рэзерв», і што за гэта супраць яго распачалі крымінальную справу.
Праграма «Кадравы рэзерв для новай Беларусі » была створаная Аб’яднаным пераходным кабінетам у лістападзе 2022 года з мэтай падрыхтоўкі чыноўнікаў, якія будуць праводзіць рэформы ў органах дзяржаўнага кіравання пасля дэмакратычных пераменаў у краіне.У лютым 2024 года ўлады прызналі гэтую праграму «экстрэмісцкім фармаваннем».
Паведамлялася, што некалькі яе ўдзельнікаў затрыманыя - у эфіры АНТ паказалі 14 асобаў, якіх затрымалі нібыта за ўдзел у ініцыятыве. Прапагандыст Ігар Тур заяўляў, што таксама рэгулярна далучаўся да онлайн-заняткаў і «зрэзаў на адным з Zoom поўны пералік усіх студэнтаў». Кіраўнік праграмы «Кадравы рэзерв для Новай Беларусі» Юрый Губарэвіч на сваёй старонцы ў Фэйсбуку тады паведамляў, што тыя, каго ідэнтыфікавалі на паказаным відэа, «не маюць і ніколі не мелі дачынення да «Кадравага рэзерву».
Сяргей Варона