У рамках узаемадзеяння з Беларускай Праваслаўнай Царквой, настаяцель сабора Нараджэння Прасвятой Багародзіцы протаіерэй Сергій Грамыка 30 студзеня наведаў Глыбоцкі аддзел аховы.
Як піша раёнка, па традыцыі ў пачатку года айцец Сергій наведвае аддзел, чытае малітву аб захаванні здароўя цела і духоўнага спакою работнікаў аддзела і іх блізкіх сваякоў, акрапляе святой вадой службовыя кабінеты і транспарт работнікаў і супрацоўнікаў аддзела.
Такія сустрэчы, паводле Сяргея Напоркі, дазваляюць адчуць прымірэнне, адсутнасць трывожнасці, бо ў сучасных рэаліях людзі рэдка адчуваюць падобнае, бо іх суправаджаюць пастаянныя стрэсы.
“Айцец Сергій абазначыў важнасць службы «міліцыі», вынікам працы якой з'яўляецца пачуццё спакою, стабільнасці і душэўнай раўнавагі ў грамадстве.
Духоўны зарад, які Глыбоцкі аддзел аховы атрымлівае ад кожнай такой сустрэчы, не мінае на працягу ўсяго года”, - падагульніў памочнік начальніка Глыбоцкага аддзела Дэпартамента аховы Міністэрства ўнутраных спраў па ідэалагічнай рабоце і кадравым забеспячэнні Сяргей Напорка.
Сапраўды, трывожыцца міліцыянтам ёсць ад чаго, бо нялёгка працаваць на карысць рэжыму ў Беларусі, калі цябе ненавідзіць большасць беларусаў.
А вось у такіх абрадах чамусьці ў Глыбокім заўважныя толькі праваслаўныя святары. Няўжо яны вераць у тое, што такім чынам можна з міліцыянтаў выгнаць бесаў? Альбо проста іх задавальняе такое традыцыйнае супрацоўніцтва? Толькі яны ведаюць адказ на гэтае пытанне.
Ларыса Суддзіна